Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Адбыўся раённы метадычны семінар настаўнікаў па беларускай мове і літаратуры

Дата: 19 апреля 2015 в 09:38
608 просмотров

16 красавіка на базе дзяржаўнай установы адукацыі адбыўся раённы метадычны семінар настаўнікаў па беларускай мове і літаратуры.

16 красавіка на базе дзяржаўнай установы адукацыі адбыўся раённы метадычны семінар настаўнікаў па беларускай мове і літаратуры. Настаўніца Садкова В.М. вырашыла выйсці за традыцыйную форму правядзення семінараў, пагэтаму ўрок па беларускай літаратуры ў 9 класе па тэме “Жыццё і побыт беларусаў” праводзіўся ў музеі прыроды НП “Прыпяцкі.  Па форме ўрок нагадваў гульню, у якой вучні маглі “ўжывую” убачыць тыя прылады працы, якімі карысталіся нашы продкі, пазнаёміцца з культурнай спадчынай беларусаў. На ўроку прысутнічаў былы выпускнік школы Васілец Мікалай, які з дзяцінства марыў займацца пчалаводствам. Дарэчы, на цікавасць да гэтай прафесіі нейкім чынам паўплывала паэма “Новая зямля”, раздзелы якой  у школьныя гады ён ведаў на памяць. Вучні з цікавасцю слухалі яго расказ аб любімым заняткаў. Пасля ўрока гасцям семінара была прапанавана экскурсія па залах музея. У школе гасцей прыветна сустракалі вучні на чатырох мовах: беларускай, рускай, нямецкай, англійскай і, як прынята ў беларусаў, хлебам-соллю.

Як адзначылі ўсе прысутныя, семінар прайшоў на высокім метадычным узроўні. Валянціна Мікалаеўна яшчэ раз прадэманстравала ўсім прысутным свае самае галоўнае уменне: уменне валодаць словам, уменне зацікавіць дзяцей і прысутных, знайсці падыход да кожнага, уменне са звычайнага рабіць цікавае і захапляльнае.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.