Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Тэлевіктарына “Размаўляем па-беларуску”

Дата: 1 апреля 2016 в 18:56, Обновлено 1 апреля 2016 в 19:09
1 209 просмотров

30 сакавіка вучні Ляскавіцкай сярэдняй школы прынялі ўдзел у тэлевіктарыне “Размаўляем па-беларуску”. Хто глядзіць тэлеканал “Беларусь - 3”, то ведае гэтую перадачу і яе ўмовы.

Так каманда нашай школы “Пралесачкі” ў саставе Баран Анастасіі (капітан каманды), Атаман Кацярыны, Браім Кацярыны спрабавалі свае веды па беларускай мове супраць каманды “Красачкі” з г.п. Урыцкае Гомельскага раёна.

Ужо ў першым этапе нашы дзяўчаты вырваліся наперад. На працягу ўсёй гульні “Пралесачкі” набралі 50 балаў, а каманда Гомельскага раёна “Красачкі” – 40.

За ходам гульні сачыў беларускі пісьменнік, мовавед, настаўнік беларускай мовы і літаратуры гімназіі №51 г.Гомеля Святаслаў Крупенька. Ён бываў у Ляскавічах на фестывалі “Покліч Палесся” і мае намер прыехаць у гэтым годзе. Дзяўчаты паабяцалі правесці экскурсію па школе і па нашым аграгарадку.

У падарунак “Пралесачкі” атрымалі кнігі беларускіх аўтараў з аўтографам С.Крупенькі.

   

Дзяўчаты вельмі задаволены тым, што пабывалі на тэлевіктарыне, мелі магчымасць пазнаёміцца з новымі людзьмі і, канешне ж, задаволены перамогай. Як у народзе кажуць і сябе паказалі, і людзей паглядзелі.

  Баран Яніна, вучаніца 10 класа

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.