Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Родная мова, гучы!

Дата: 24 февраля 2015 в 18:10
520 просмотров

Дзень роднай мовы – сапраўднае свята ў нашай школе. Настаўніцы В.М. Садкова і А.Р.Сазонава прапанавалі на гэты раз узгадаць беларускія народныя песні і інсцэніраваць іх.

Кожны клас пастараўся! Вось 11 клас выйшаў з песняй-інсцэніроўкай “Касіў Ясь канюшыну”. Яны і касілі, і жалі (сярпок і каса былі бутафорскія), і адзін на аднаго паглядалі. Дзяніс Аўдзееў і Бамбіза Ганна выдатна справіліся! Чацвёртакласнікі пакарылі гледачоў сваім выступленнем, асабліва вызначылася Зіна Пастэрнак. Віталь Рубіс і Кацярына Браім так прачула сыгралі закаханых у песні “У суботу Янка”, што ў зале ўсталявалася спачувальная цішыня. 9 клас выбраў сабе песню “Ой, хацела ж мяне маці…” Кацярына Атаман у ролі салісткі добра-такі перабірала жаніхоў. Песня “Ох, і сеяла Ульяніца лянок” у выкананні Ксені Залеўскай, якая цудоўна справілася са сваёй задачай, нагадала, якая гэта нялёгкая праца “сеяць лянок”. Пятро Крывенка і Насця Баран інсцэніравалі народную песню “Цячэ вада ў ярок”. “Як ажаніўся стары дзед” добра ведалі пяцікласнікі. На імправізаванай печы Данііл Гулюта быў непадражальны. 

Кажаць, мова мая аджывае

Век свій ціхі: ёй знікнуць пара

Для мяне яна вечна жывая,

Як вада, як сляза, як зара.

Юны карэспандэнт Валёк

 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.