Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Прайшоў адзіны метадычны дзень настаўнікаў гуманітарнага цыклу

Дата: 24 ноября 2015 в 20:39
437 просмотров

23 лістапада прайшоў адзіны метадычны дзень настаўнікаў гуманітарнага цыклу.

У гэты дзень усе жадаючыя маглі наведаць урок, стымулюючыя заняткі, факультатыўныя заняткі, пераняць вопыт, параіцца, даць парады. У план АМДз увайшлі наступныя мерапрыемствы: творчы дыялог “Выкарыстанне эфектыўных прыёмаў, метадаў, форм для развіцця інтэлектуальных і творчых здольнасцяў вучняў” (А.М.Мачук),  майстар-класы па беларускай мове (урок – Ісакова Т.А., факультатыў – Садкова В.М.), гісторыі (стымулюючыя заняткі – Туравец В.М.), абзор метадычнай літаратуры, аналіз і падвяденне вынікаў АМДз.

У выніку правядзення адзінага метадычнага дня можна зрабіць наступныя высновы:

-настаўнікі шырока выкарыстоўваюць сучасныя метады, прыёмы, формы для развіцця інтэлектуальных і творчых здольнасцяў вучняў;

- мэтазгодна арганізуюць дзейнасць вучняў на ўроку;

- у  сваёй  педагагічнай   дзейнасці  выкарыстоўваюць  любую магчымасць,    каб  ствараць  на  ўроку  ўмовы  для  праяўлення  і  задавальнення  пазнаваўчых і камунікатыўных  патрэб  вучняў.  

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.