Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Расклад канiкул на 2019/2020 н.г.

Дата: 10 июля 2019 в 20:35, Обновлено 10 июля 2019 в 20:42
241 просмотр

Навагоднія канікулы школьнікаў будуць доўжыцца аж 19 дзён У наступным навучальным годзе зімовыя канікулы ў беларускіх школьнікаў будуць доўжыцца аж 17 дзён: з 26 снежня да 11 студзеня. Але насамрэч на адпачынак дзеці адправяцца на дзень раней — на каталіцкія Каляды, якія лічацца дзяржаўным святам і выхадным днём, а на вучобу выйдуць толькі 13 студзеня, бо 12 студзеня прыпадае на нядзелю. А вось веснавыя канікулы пасля самай працяглай і складанай трэцяй школьнай чвэрці будуць самыя кароткія... У інфармацыйным лісце Міністэрства адукацыі паведамляецца, што першая вучэбная чвэрць у 2019/2020 навучальным годзе будзе доўжыцца з 2 верасня да 31 кастрычніка; другая — з 11 лістапада да 24 снежня; трэцяя — з 13 студзеня да 28 сакавіка і чацвёртая — з 6 красавіка да 30 мая. Працягласць восеньскіх канікул складзе 9 дзён (з 1 да 9 лістапада ўключна); зімовых — 17 дзён (з 26 снежня да 11 студзеня) і веснавых — 6 дзён (з 30 сакавіка да 4 красавіка ўключна). Для навучэнцаў першых і другіх класаў у трэцяй чвэрці прадугледжаны дадатковыя зімовыя канікулы з 17 да 23 лютага працягласцю сем дзён.
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.