Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Вечер встречи с выпускниками 2015

Дата: 4 февраля 2015 в 12:54
408 просмотров

У суботу 31 студзеня шумна і весела было вечарам у Ляскавіцкай школе. Цяперашнія адзінаццацікласнікі разам з класным кіраўніком Валянцінай Садковай рыхтавалі залу да сустрэчы з выпускнікамі.

Выпускнікі розных гадоў не прымусілі сябе чакаць. З прыемным хваляваннем яны пераступілі парог школы. Сярод іх былі і студэнты, і тыя, хто  ўжо набыў прафесію. А что да прафесій, то тут былі і будучыя ўрачы, і інжынеры, і эканамісты, і мэнэджэры, і настаўнікі, і псіхолагі, і спецыялісты іншых галін.

Выпускнікі і настаўнікі ўспаміналі школьныя прыгоды, спявалі, дзяліліся вопытам, жартавалі. Дзве гадзіны прайшлі непрыкметна  для ўсіх. Сустрэча розных пакаленняў выпускнікоў школы аставіла пасля сябе незабываемае ўражанне. Дзякуй усім, хто не  забывае сваіх вытокаў і памятае, што “трэба дома бываць часцей, трэба дома бываць не госцем, каб душою ты стаў чысцей і не страціў святое штосьці”.

Юны карэспандэнт Настасся

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.